Яндекс.Метрика

Далучаем да роднай мовы

          Хутка прыйдзе час, і сёняшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо сёння звярнуць увагу на выхаванне ў іх пачуцця патрыятызму, выхаванне асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у центры якой будзе ўсведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы. Нацыя толькі тады будзе жыць і развівацца, калі кожнае наступнае пакаленне будзе зберагаць нацыянальныя традыцыі.

        Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

         Сення сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць.

Паспяховаму авалодванню маўленчымі навыкамі дзяцей на беларускай мове у садзе спрыяе:

арганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове адзін раз на тыдзень працягласцю 15-25 хвілін у першай палове дня, пачынаючы з другога паўгоддзя другой малодшай групы,сярэдняй і старэйшых групах;

правядзенне сітуацый зносін на беларускай мове;

дачыненне да беларускай мовы ў пасіўнай форме з дзецьмі у час слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору, прагляду мультфільмаў;

прысутнасць дзяцей малодшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту на святах, канцэртах, спектаклях, якія праводзяцца для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту на беларускай мове;

увядзенне ў нерэгламентаваную дзейнасць беларускіх гульняў, праслухоўванне запісаў казак, вершаў на беларускай мове;

наладжванне дзейсна-арыентаваных зносін: інсцэніроўкі, ролевыя гульні, гульні-драматызацыі на беларускай мове;

арганізацыя адукацыйных сітуацый у розных відах дзейнасці на беларускай мове.

Паважаныя бацькі!

Дапамажыце нам далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы!

Давайце разам падумаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.

поделиться в: